?

Log in

No account? Create an account
МАРШ БКА - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2007-02-07 09:28
Subject: МАРШ БКА
Security: Public

Словы i музыка сябра СБМ, праваднiка Петры Надзьвецкага.
1944 год.

Ідуць жаўнеры Беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады,
Пераламаць усе прымусы,
Што ім нясьлі вякі, гады.
Няхай больш ворагі ня сьмеюць
Сваю нам волю накідаць -
Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць,
Іх рукі моцныя дзяржаць!
Ідуць жаўнеры і сьпяваюць,
Дзяўчатам сэрцы бьюць мацней.
Праменьні сонца ў зброі зьзяюць,
Калёны ідуць далей, далей...
А песьня льецца над палямі:
Вон, гадаўё, з нашай зямлі,
Вы нашу кроў пілі вякамі,
Сьмерць вам, вы век свой аджылі!
З іх не адзін у вёсцы роднай
Пакінуў мілую сваю,
Яе пагляд у начы халоднай
Яму прыпомніцца ў баю.
Як птушка думка ў даль нясецца:
Дзе хата родная... Дзе плуг...
І ён бязстрашна ў перад рвецца
Каб біць бандытаў-валацуг.
Ідуць жаўнеры Беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады,
Пераламаць усе прымусы,
Што ім нясьлі вякі, гады.
Сьцяг бел-чырвона-белы вольны
У сэрцы кожнага із іх -
Жаўнер Краёвай Абароны
На варце стаў правоў сваіх!
 

Post A Comment | 2 Comments | | Link






kurt_bielarus
User: kurt_bielarus
Date: 2007-02-07 09:32 (UTC)
Subject: (no subject)
Можа СБМ?
Reply | Thread | Link



Антон Рудак
User: kabierac
Date: 2007-02-07 13:52 (UTC)
Subject: (no subject)
А я б увогуле "Малітву" ("Беларусь, наша Маці-краіна...") назваў.
Пётра НЯдзьвецкі.
Reply | Parent | Thread | Link



browse
my journal
March 2019