?

Log in

No account? Create an account
ПАСТАНОВА АБ СТВАРЭННI БКА. - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2007-10-15 09:35
Subject: ПАСТАНОВА АБ СТВАРЭННI БКА.
Security: Public

Вышэйшы СС i Палiцэйфюрэр
Цэнтральнай Расii i Беларусi
МП 23.II.1944

Толькi для службовага карыстання

Адносна: Утварэння Беларускай Краёвай Абароны

1. На прапанову Прэзiдэнта БЦР ад 18.II.44 загадваю ўтварэнне БКА для барацьбы супраць бальшавiзму.

2. Утварэнне БКА праводзiць паступова крок за крокам па ўсiх Акругах Генеральнага Абшару Беларусi за выняткам акругi СС i Палiцэйфюрэра Прыпяцi i Акругi Лiда. Ва ўжо ўтвораных цi меркаваных абаронных вёсках мабiлiзацыя не праводзiцца. Далей выключаюцца ад мабiлiзацыi:

у Менскай акрузе - раёны Узда i Iвянец;

у Вялейскай акрузе - раёны Валожын i Мядзел;

у Глыбоцкай - раён Браслаў;

у Слонiмскай акрузе - Казлоўшчына i знаходзячаяся на ўсход ад Шчары частка Дзярэчынскага раёну;

у Наваградскай акрузе - знаходзячаяся на захад ад Маўчадзi частка Дзятлаўскага раёну.

3. БЦР праводзiць праз сваiх акруговых намеснiкаў найсамперш мабiлiзацыю ўсiх былых афiцэраў ва ўзросце да 57 гадоў i былых падафiцэраў ва ўзросце да 55 гадоў, якiя не знаходзяцца на кiруючых становiшчах, цi не працуюць як спэцыялiстыя ў нямецкiх установах.

Аб вызваленнi ад службы вырашае Акруговы Камiсар у паразуменнi з акруговым камэндантам палiцыi.

4. Для набору мабiлiзаваных афiцэраў i падафiцэраў у кожнай акрузе ўводзяцца прыймовыя камiсii ў складзе :

а) намеснiка БЦР - як старшынi;

б) вызначанага Прэзiдэнтам БЦР афiцэра (акруговага афiцэра);

в) аднаго павятовага старшынi гэтай акругi або старшынi Акруговага гораду;

д) двух лекараў.

5. Намеснiк цераз Акруговага Камэнданта палiцыi падае фюрэру СС i Палiцыi i БЦР колькасьць мабiлiзаваных афiцэраў i падафiцэраў. БЦР паведамляе Акруговым Камэндантам Палiцыi цераз намеснiкаў, колькi афiцэраў i падафiцэраў i дзе затрымаць дзеля вышкалу радавых i колькi накiраваць неадкладна дзеля вышкалу ў Менск.

6. Намеснiк са згодаю акруговага камэнданта Палiцыi прыдзяляе затрыманых у акрузе афiцэраў i падафцiэраў павятовым прыймовым камiсiям, вызначаючы адначасова павятовага афiцэра.

7. Афiцэры i падафiцэры, прызначаныя для праводжання мабiлiзацыi, праходзяць спецыяльны iнструктаж у акруговым цэнтры пад кiраўнiцтвам намеснiка.

8. Падрыхтоўку да мабiлiзацыi праводзiць намеснiк цераз павятовых старшыняў.

Мабiлiзацыя пачынаецца ў 3 днi пасьля заканчэння iнструктажу афiцэраў i падафiцэраў i абымае годнiкi 1908 да 1917 i 1921 да 1924.

9. Для мабiлiзацыi радавых творацца ў паветах прыймовыя камiсii ў складзе:

а) павятовага старшынi, як старшынi камiсii,

б) павятовага афiцэра (пункт 6);

в) аднаго iншага афiцэра;

г) двух лекараў.

10. З кожнага раёну, паводле выдадзеных БЦР iнструкцыяў, будзе паклiкана каля 500 чалавек, аб якiх начальнiк раёну складае спiс з кароткай апiнiяй аб палiтычнай надзейнасцi кожнай асобы.

11. Вышкаленне радавых пачаць зараз-жа ў раённым цэнтры пад адказным кiраўнiцтвам камандзiра афiцэра i Акруговага афiцэра. Вышкаленне знаходзiцца пад наглядам Акруговага Камэнданта палiцыi.

12. Пасланыя ў Менск афiцэры i падафiцэры павiнны прайсцi трохтыднёвыя курсы вышкалу, лiк курсантаў не павiнен перавышаць 50 афiцэраў i 250 падафiцэраў. Раскватараванне мае быць у паўночных казармах. Вайсковы i тэхназброявы вышкал праводзiць СС - Палiцэйфюрэр Беларусi, палiтычны вышкал - БЦР у паразуменнi з капiтанам "шуцпалiцыi" Кумэрам. Як афiцэр вышкалу прадстаўляецца ў распараджэнне СС i Палiцэйфюрэр Беларусi капiтан шуцпалiцыi Швайдэр, Нахкаманда СС - Палiцай, Рэгiмэнт2.

13. Скiраваныя ў Менск афiцэры i падафiцэры атрымлiваюць дакумэнты на выезд ад намеснiка Акруговага Камэнданта палiцыi, перад ад'ездам яны павiнны прайсцi санапрацоўку. Iх суправаджае нямецкi праваднiк. Пасля заканчэння першага курсу склiкаецца другi курс i г.д., пакуль усе афiцэры i падафiцэры не пройдуць вышкалу.

14. Удзельнiкi курсаў атрымлiваюць зброю ад аддзелу 1 Bad. Вышэйшага СС i Палiцэйфюрэра Цэнтральнай Расii i Беларусi, сцягнутыя ў раённыя цэнтры радавыя праз Акруговага Камэнданта палiцыi ў паразуменнi з аддзелам 1 b.

15. Па сканчэннi вышкалу афiцэры i падафiцэры размяркоўваюцца па раёнах i прымаюць ад павятовага афiцэра ўтвораныя аддзелы. Пасля вышкалу, раней прызначаны павятовы афiцэр прымае ўзноў свой аддзел.

16. Удзельнiкаў курсаў прымае СС i Палiцэйфюрэр Беларусi на час курсаў на ваеннае харчаванне. Харчаванне аддзелаў праводзiць начальнiк раёну ў паразуменнi з Акруговым Камэндантам.

17. Афiцэры i падафiцэры застаюцца ў цывiльнай вопратцы, але дзеля адзнакi атрымлiваюць запраектаваныя Цэнтральнай Радай пагоны.

18. СС i Палiцэйфюрэр Беларусi да дня 29.II.44 падае плян вышкалу ў паразуменнi з БЦР на працягу 3-х тыдняў.

Падпiсаў
Курт фон Готбэрг,
СС Групэнфюрэр i Гэнэраль-лейтэнант Палiцыi

Копiя загада знаходзiцца ў Нацыянальным архiве Рэспублiкi Беларусь (НАРБ), ф. 382, воп.1, спр.8, арк.3-4.
 

Post A Comment | | Link






browse
my journal
December 2014