?

Log in

No account? Create an account
Прысяга БКА - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2007-02-08 11:29
Subject: Прысяга БКА
Security: Public

ПАСТАНОВА №13 ПРЭЗЫДЭНТА БЕЛАРУСКАЙ ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАДЫ, Г. МЕНСК, 19 САКАВІКА 1944 Г.

1. Дзеля прывядзеньня стральцоў Беларускай Краёвай Абароны да прысягі вызначаю назаўсёды дзень 25 Сакавіка — Вялікі Дзень абвешчаньня незалежнасьці Беларусі.

2. У бягучым годзе ўрачысты акт прыняцьця прысягі на вернасьць і адданасьць Радзіме вызначаю 26 сакавіка.

3. Прыняцьцю прысягі падлягаюць усе афіцэры, падафіцэры і стральцы Беларускай Краёвай Абароны.

4. У акруговых гарадох прысягу прыймаюць намесьнікі Беларускай Цэнтральнай Рады, у паветах — батальённыя камандзіры Беларускай Краёвай Абароны.

5. Акт прысягі пацьвярджаецца ўласнаручнымі подпісамі стральцоў і афіцэраў.

Дадаецца тэкст прысягі.

Р. Астроўскі Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады

ТЕКСТ ПРЫСЯГІ

Я, жаўнер Беларускай Краёвай Абароны, прысягаю на Ўсемагутнага Бога і жаўнерскі гонар, што буду верна служыць свайму Беларускаму Народу, сумленна i прыкладна выконваць усе загады сваіх камандзіраў і начальнікаў.

Я прысягаю, што ня выпушчу з рук зброі да тых пор, пакуль ня будзе ўстаноўлены поўны спакой і бясьпека ў нашых сёлах i тара дох, пакуль ня будзе зьншічаны на нашай зямлі апошні вораг Беларускага Народу.

Я прысягаю, што хутчэй аддам свае жыцьцё, чымся дапушчу, каб мая жонка і дзеці, бацькі і сёстры i ўвесь Беларускі Народ зноў цярпелі бальшавіцкі зьдзек і няволю.

Калі-ж з сваёй слабасьці ці злога намеру я парушу гэту прысягу, то няхай пакарае мяне Бог ганебнай сьмерцю здрадніка свайго Народу і Бацькаўшчыны.

Літаратура:
За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі . Выданьне Беларускай Цэнтральнай Рады. Лёндан , 1960. Англія.
 

Post A Comment | 6 Comments | | Link






Антон Рудак: Прысяга
User: kabierac
Date: 2007-02-08 13:50 (UTC)
Subject: (no subject)
Keyword:Прысяга
А дзе пра нямецкага жаўнера? ;)
Reply | Thread | Link



Беларускі ўніфармолаг
User: bka_by
Date: 2007-02-09 08:55 (UTC)
Subject: (no subject)
Пакiньце сваю версiю.
Reply | Parent | Thread | Link



(no subject) - (Anonymous)
Антон Рудак: Прысяга
User: kabierac
Date: 2007-02-09 13:56 (UTC)
Subject: (no subject)
Keyword:Прысяга
Я присягаю, что бок о бок с немецким солдатом
не выпущу оружия из рук до тех пор, пока
не будет установлен мир и безопасность
в наших селах и городах, пока на нашей земле не будет унитожен последний враг Белорусского народа.

В. Раманоўскі, "Супольнікі ў злачынствах". Судзіце самі.
Reply | Parent | Thread | Link



Беларускі ўніфармолаг
User: bka_by
Date: 2007-02-15 07:04 (UTC)
Subject: (no subject)
Магчыма гэта была прысяга для беларускiх хiвi i шумi.
Reply | Parent | Thread | Link



User: doctorshrink
Date: 2008-09-17 23:18 (UTC)
Subject: (no subject)
"бок о бок с немецким солдатом" - намного эротичнее.
Reply | Parent | Thread | Link



User: (Anonymous)
Date: 2007-11-09 12:58 (UTC)
Subject: (no subject)
У Романовского ссылка на источник есть или это только его "вариант"?
Reply | Parent | Thread | Link



browse
my journal
March 2019