?

Log in

No account? Create an account
Анатоль Плескачэўскі. Людзі БКА - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2008-11-27 14:21
Subject: Анатоль Плескачэўскі. Людзі БКА
Security: Public

Плескачэўскі Анатоль

         Нарадзіўся 28-га лютага 1911 года ў Глыбокім, памёр у 1980. Працаўнік Беларускай народнай самапомачы, афіцэр Беларускай краёвай абароны (1944), ад’ютант Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага. З лета 1944 г. на эміграцыі, жыў у ЗША.

  

Анатоль Плескачэўскі ў мундзіры і кепі, падобныя на строй ОТ, з германскімі наплечнікамі старшога лейтэнанта (адна зорка).

  


Кепі і мундзір ОТ. Прыкладна такі мундзір і кепі карычневага колеру насіў Плескачэўскі і іншыя афіцэры БКА.

 
Наплечнікі малодшых афіцэраў Вермахту, якія насіў Плескачэўскі

         Выпіска з Паслужнога Сьпіску Старшага Лейтэнанта Беларускай Краёвай Абароны Анатолія Плескачэўскага, народж. 28-га лютага 1911 г. у Глыбокім.

1. Дэкрэтам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады з дня 12.1.44 г. Анатолі Плескачэўскі вызначаны асабістым ад'ютантам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады.

2. Дэкрэтам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады з дня 15.III.44 г. Плескачэўскаму Анатолію прызначана ранга лейтэнанта Беларускай Краёвай Абароны з старшынствам, з адначасным назначэньнем шэфам інтэндантуры Галоўнага Штабу Беларускай Краёвай Абароны.

3. Дэкрэтам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады з дня 1.VII.44 г. лейтэнант Анатолі Плескачэўскі вызначаны другім ад'ютантам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтралнай Рады, з адначасным паўненьнем абавязкаў галоўнага касіра Беларускай Краёвай Абароны.

4. Дэкрэтам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады з дня 4.VII.44 г. лейтэнанту Анатолію Плескачэўскаму за выдатнае выкананьне баявога заданьня надана ранга старшага лейтэнанта Беларускай Краёвай Аабароны з старшынствам.

5. Загадам Камандуючага Беларускіх Войск, Гэнэрал-маёра К. Езавітава, з дня 13.1.45 г., старшы лейтэнант Анатолі Плескачэўскі адкамандыраваны афіцэрам сувязі Гэнэральнага Штабу Беларускай Краёвай Абароны пры 1-й Беларускай Дывізыі.

6. Загадам Камандуючага Беларускіх Войск, Гэнэрал-Маёра К. Езавітава, з дня 10.IV.45 г., старшы лейтэнант Анатолі Плескачэўскі прызначаны афіцэрам сувязі Гэнэральнага Штабу Беларускай Краёвай Абароны з Кватэрай Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады.

 

Р. Астроўскі , Прэзыдэнт

 

Літаратура

1) За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі. Выданьне БЦР. Лёндан. 1960. Англія

Post A Comment | 9 Comments | | Link






kurt_bielarus: 1944-1950+
User: kurt_bielarus
Date: 2008-11-27 15:27 (UTC)
Subject: (no subject)
Keyword:1944-1950+
Абсалютна ня факт, што гэта мундыр ОТ.
Reply | Thread | Link



Беларускі ўніфармолаг
User: bka_by
Date: 2008-11-28 06:13 (UTC)
Subject: (no subject)
Давайце факты...
Reply | Parent | Thread | Link



kurt_bielarus: Anticommie
User: kurt_bielarus
Date: 2008-11-28 09:02 (UTC)
Subject: (no subject)
Keyword:Anticommie
Якія факты?
Менавіта дзеля таго, каб казаць, што БКА выкарыстоўвала форму ОТ, фактаў як раз і няма. Вэрсія - магчымая, але ня больш.
Пра што я і кажу.
Reply | Parent | Thread | Link



Беларускі ўніфармолаг
User: bka_by
Date: 2008-12-01 14:58 (UTC)
Subject: (no subject)
Я бачыў толькі адну кепі, у якой ёсць выпушка па ўшам і ўгары. Гэта кепі ОТ. Наўрацці мундзіры ў афіцэраў БКА былі іншага колеру.
Reply | Parent | Thread | Link



kurt_bielarus: 1944-1950+
User: kurt_bielarus
Date: 2008-12-01 22:34 (UTC)
Subject: (no subject)
Keyword:1944-1950+
Гэтая выпушка магла быць самаробнай.
Reply | Parent | Thread | Link



Беларускі ўніфармолаг
User: bka_by
Date: 2008-12-01 15:03 (UTC)
Subject: (no subject)
Зараз трымаю ў рукаю "кнігу малалога беларускага гісторыка....Працы, якая заслугоўвае ўвагі ня толькі шырокага кола чытачоў..."
Вы мяне можаце скінуць на скрыню больш якасны фотаздымак, што быў змешчаны на стр. 46 ?
Reply | Parent | Thread | Link



kurt_bielarus: 1944-1950+
User: kurt_bielarus
Date: 2008-12-01 22:34 (UTC)
Subject: (no subject)
Keyword:1944-1950+
Не, няма.
Reply | Parent | Thread | Link



Беларускі ўніфармолаг
User: bka_by
Date: 2008-12-02 06:15 (UTC)
Subject: (no subject)
Яшчэ працы ў вас па гісторыі нацыянальных беларускіх збройных адзелаў на ДСВ ёсць, ці гэта была вашай першай і апошняй ?
Reply | Parent | Thread | Link



Беларускі ўніфармолаг
User: bka_by
Date: 2008-11-28 06:17 (UTC)
Subject: (no subject)
У вас што-небудзь ёсць яшчэ пра Плескачэўскага ? Я нават не ведаю дзе и калі ён нарадзіўся.
Reply | Parent | Thread | Link



browse
my journal
March 2019