?

Log in

No account? Create an account
Віктар Чабатарэвіч. Людзі БКА. - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2008-12-04 08:52
Subject: Віктар Чабатарэвіч. Людзі БКА.
Security: Public

Чабатарэвіч Віктар

 

Нарадзіўся ў 1906 годзе у Новым Свержані Менскага павету.

Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Нясьвіжы. Да 1939 г. працаваў настаўнікам у вёсцы на поўначы Віленшчыны, за нацыянальную дзейнасьць сярод вучняў-беларусаў быў перанесены на працу ў Польшчу. Дасылаў свае карэспандэнцыі ў віленскія выданні «Беларуская крыніца» і «Шлях моладзі». Летам 1941 па польскім даносе арыштоўваўся немцамі. Пазней працаваў у Генеральным школьным інспектараце Беларускай Народнай Самапомачы. Разам з Вінцэнтам Гадлеўскім арганізоўвае антынямецкае падполле. У 1943 годзе–афіцэр-прапагадзіст у беларускім паліцыйным батальёне пры SD (13 батальён), потым перакладчык у менскім SD. У 1944 годзе старшы лейтэнант Чабатарэвіч узначаліў афіцэрскую школу БКА ў Менску, належыў да галоўнай вайсковай камісіі БЦР. На эміграцыі–актыўны дзеяч прабэцээраўскага кірунку, жыў у ЗША. Супрацоўнічаў з газетамі «Беларуская трыбуна». Рэпрэзентаваў беларускую эміграцыю ў сусветных антыкамуністычных арганізацыях. Быў намесьнікам старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі.

Памёр 7.10.1963 у Нью-Йорку, ЗША.

 

У час Другога Усебеларускага Кангрэсу капітан Віктар Чабатарэвіч ад беларускага войска (Беларускае Краёвае Абароны) вітаў удзельнікаў:

"Высокапаважаныя Грамадзяне, Сябры Ўсебеларускага Кангрэсу!

Ад імя ўсіх афіцэраў, падафіцэраў і стральцоў Беларускае Краёвае Абароны прыношу Вам сваё шчырае жаўнерскае прывітаньне.

Гэты дзень, калі ў прабегу апошніх трох дзясяткаў гадоў адбываецца ў сталіцы нашай Бацькаўшчыны Другі Гістарычны Кангрэс, напаўняе нас радасьцю. Сёньня ўвесь беларускі народ выяўляе праз вусны сваіх лепшых сыноў, тут у гэтай залі, сваю волю, выказвае свае нацыянальна-палітычныя правы і жаданьні.

Воля беларускага народу зьяўляецца для нас, беларускіх жаўнераў, сьвятой і нашым найвышэйшым абавязкам. Мы–там, дзе ўвесь беларускі народ, мы–там, дзе волю беларускага народу трэба ўзмоцніць са зброяй у руках, бо для нас зусім ясна, што перад намі стаіць адна толькі праблема–быць або ня быць.

Ужо амаль пяць гадоў, як ідзе жорсткае змаганьне за новую эпоху ў гісторыі чалавецтва. Кладуцца падваліны пад новы сьвет. На папелішчах і развалінах, на пралітай крыві, на касьцёх нашых бацькоў, на ахвярах бальшавіцкага тэрору і зьдзеку, на ахвярах польскага панаваньня над беларускім народам, на пралітай крыві ў змаганьні з бандытамі павінна паўстаць Вольная і Незалежная Беларусь.

Гэта наша апошняе слова!

Гэтым словам я жадаю Вам, Высокапаважаныя сябры Вялікага Кангрэсу, посьпеху ў працы для дабра нашага Беларускага Народу! "

 

Літаратура:

1) Літ.: М.Ш. [Мікола Шчорс]. Над святою магілаю // Беларуская думка. 1964, № 6;

2) Другі Усебеларускі Кангрэс. Выданьне Беларускай Цэнтральнай Рады, 1954;

3) Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976.

 

 

Старшыня Менскай афіцэрскай школы БКА старшы лейтэнант Чабатарэвіч прымае прысягу ў беларускіх жаўнераў 25 сакавіка 1944 года на Пляцу Волі ў Менску. Чабатарэвіч у касцы са свастыкай, з пятліцамі і наплечнікамі оберштурмфюрара.

 

 

Афіцэрская школа БКА.

 

 




 

Шэры мундзір М38 Агульных СС з пятліцамі і наплечнікамі старшога лейтэнанта (оберштурмфюрара). Такі мундзір насіў Віктар Чабатарэвіч, калі знаходзіўся на пасадзе афіцэра-прапагандыста ў беларускім паліцыйным батальёне пры SD. Замест арла на левым рукаве ў Чабатарэвіча быў белы тарчык з чырвонай паласой.

 



Каска агульных СС, якой карыста
ўся Чабатарэвіч.

 

 

На гэтым фотаздымку Чабатарэвіч у карычневым мундзіры, падобным на мундзір ОТ, з германскімі афіцэрскімі наплечнікамі капітана (дзве зоркі).

 

 

Post A Comment | 1 Comment | | Link






Наталля
User: hardzin
Date: 2013-12-18 21:51 (UTC)
Subject: (no subject)
Лісты Чабатарэвіча пра ваенныя падзеі, пра Афіцэрскую школу, а таксама ягоны здымак ёсць ў кнізе Лявона Юрэвіча "Шматгаловы эмісталярыум" (Мінск, 2012).
Reply | Thread | Link



browse
my journal
March 2019