?

Log in

No account? Create an account
Віталь Мікула. Людзі БКА. - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2009-01-30 12:58
Subject: Віталь Мікула. Людзі БКА.
Security: Public

 

Віталь Мікула

         Мікула Віталь нарадзіўся ў в. Нялепава Нясвіжскага павета ў 1913 годзе. Скончыў корпус кадзетаў, служыў у Войску Польскім падпаручнікам. У 1939-м Мікула сканчае Грундзёнзкую артылерыйскую школу. Пасля польска-германска-расейскай вайны вяртаецца да бацькоў.

         У верасні 1942 г. кіраўніцтва БНС у Менску атрымала дазвол ад германскіх акупантаў на арганізацыю падафiцэрскай школы для прыгатаўлення падафiцэраў чыгуначнай аховы і прызначыла Франца Кушаля адказным за яе. Франц Кушаль прызначыў Мікулу Віталя сваім намеснікам па штабной і тэарэтычнай працы, афiцэрам для сувязi Чыгуначнага Беларускага Батальёну. У 1943 г Мікула падрыхтаваў і выдаў пераклад на беларускую мову германскага “Рэгламента для пяхоты. Сшытак 2 а” пад назвай “Страявы вайсковы статут”, адрасаваны беларускаму жаўнеру. У 1943 годзе германскі акупант пачаў выціскаць беларскіх афіцэраў з кіруючых пасад у паліцыі. Мiкула, пабачыўшы нямецкую палiтыку адносна нашых камандзiраў, кiнуў сваё становiшча афiцэра для сувязi i паехаў у Несвiж на настаўнiка нямецкае мовы ў настаўнiцкую семiнарыю.

         У лютым 1944-га пачалося фармаванне Галоўнага Кіраўніцтва БКА. Кушаль быў прызначаны ейным вайсковым Начальнікам. Сваім намеснікам ён зноў абраў капітана Мікулу.

         Улетку 1944 г. Краёвая Абарона разам з нямецкім войскам адступіла на Захад. З жаўнерамі ў абозе ішоў і маёр Віталь Мікула. Ва Ўсходняй Прусіі, у Эльбінгу, нямецкае кіраўніцтва вырашыла рэарганізаваць аддзелы БКА (якія налічвалі каля 10 тыс. чалавек), у 30-ю дывізію СС, далучыўшы да дывізіі афіцэраў-расейцаў і ўкраінцаў. Мікула быў залічаны ў 4-ы (пазней 76-ы) полк дывізіі ў якасці перакладчыка, тады ён меў званне гаўптшарфюрэра. У гэтым жа палку знаходзіліся былыя лейтэнанты БКА: Канстанцін Hop (унтэрштурмфюрэр), Уладзімір Мяснік і Мікалай Каржанеўскі. Выйшла так, што жаўнеры былі збольшага беларусамі, афіцэры—расейцамі. Мікула адмовіўся падпарадкоўвацца расейцам. Праз некалькі дзён яго арыштавалі і адправілі ў адзін з нямецкіх канцлягераў Дахаў, дзе ён і загінуў.

Літаратура:

1.     Беларускі нацыяналізм. Даведнік.–Менск: Голас Краю, 2001.

2.     А. Гардзіенка. Вайсковец. Наша Ніва.

3.     Ю. Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць. Belarusian Historical Review, December 2007.

4.     Кушаль Ф. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі.

 

 

 

Сакавіцкі парад у Менску. Віталь Мікула ў чорнай пілотцы, ботах, мадыфікаваным мундзіры АСС М-34 без пятліц.

 

Віктар Чабатарэвіч і Віталь Мікула (за Чабатарэвічам) прымаюць прысягу ў беларускіх вайскоўцаў. Мікула ў чорнай пілотцы, з афіцэрскімі германскімі наплечнікамі.

                        

 
Post A Comment | | Link






browse
my journal
March 2019