?

Log in

No account? Create an account
Беларуская шыхтовая песня (з нотамі) - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2009-02-18 15:19
Subject: Беларуская шыхтовая песня (з нотамі)
Security: Public

Зважай ! (баевая песьня беларускае моладзi)
Словы Тодара Лебяды
музыка В. Громава
1943 год.
Часапiс "Жыве Беларусь!". №6



Гуртуйма калёны, арлы маладыя !
Шугайма далёка у дазор!
Нас моладасьць наша на крыльлях уздыме
Да шчасьця, да сонца, да зор ! 

Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах! 

Мы-моладзь, мы зроджаны у буры, пажары,
Нам ясны дарогi-пуцi,
I тое, што учора здавалася марай,-
Мы творым сягоньня у жыцьцi! 

Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах! 

Няхай нас ня страшаць чырвоныя каты,
Бо мы на крывавы тэрор
Пастанем сьцяною-хлапцы i дзяўчаты,
Каб даць iм патрэбны адпор. 

Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах! 

Дармо сяньня каты скрыгочуць зубамi:
Ня згасiць iм нашу зару!
Мы болей ня будзем нiколi рабамi,
Бо клiч наш-"Жыве Беларусь !" 

Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах!

  

Песьня першага беларуснага штурмовага зьвязу
Муз. М. Шчаглова.
Часапіс “Беларус на варце”, 1943 №1



1. Чутны гоман, там войска сьпявае,

Па садох вадгалоскі чуваць,—

Крывічанскі жаўнер прыбывае,

Каб сабе тут начлегам стаяць.

 

2. Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы,

Беларусь—родны край бараніць,

Хоча скінуць чужыя аковы.

У вольным краю каб вольнымі быць.

 

3. Людзі краскамі іх абкідаюць,

А дзяўчаты цалункі ім шлюць,

Яны з радасьцяй гэта прымаюць,—

Так прыгожа праз сёлы ідуць.

 

4. Па гасподах гаворкі, цалункі,

Прысяганьні…у вачох поўна сьлёз,—

Вось якія нам будуць жаданьні,

Што гатуе нам будучы лёс?

 

5. Крывічанскае войска сьпявае,

У крывавы рыхтуецца бой,

А дзяўчына у жаўнера пытае:

Чаму браць ён ня хоча з сабой?


 

Працяг будзе
Post A Comment | | Link






browse
my journal
March 2019