?

Log in

No account? Create an account
Трошкі аб строі жаўнераў БКА - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2009-05-26 09:10
Subject: Трошкі аб строі жаўнераў БКА
Security: Public

 

У сваёй кнізе "Спробы стварэння беларускага войска..." Франц Кушаль пісаў, што жаўнеры БКА атрымлівалі чорныя курткі дапаможнай паліцыі. Гэтыя курткі існавалі ў некалькіх варыянтах.



 

На фотаздымку курсанты афіцэрскай школы БКА ў мадыфікаваных куртках агульных СС М-34. У куртцы выдалены горныя кішэні, клапаны ніжніх кішэняў, закаўрашы, каўнер зроблены з шэрага (шэра-зялёнага, шэра-блакітнага) сукна, якое, як мяркуюць уніфамісты, бралі з спісаных германскіх мундзіраў.




 

На гэтым фотаздымку ўкраінскія партызаны, частка якіх раней служыла ў дапаможнай паліцыі. У адрозненні ад куртак першага варыянта, паліцыйныя курткі трох жаўнераў з першага шэрагу захавалі горныя кішэні.



 

На гэтым фотаздымку ўкранінскія шуцманы ў паліцыйных куртках, клапаны ніжніх кішэняў якіх засталіся не мадыфікаванымі.

 

На тых нешматлікіх фотаздымках БКА, якія захаваліся да нашага часу, у асноўным мы можам бачыць курсантаў Менскай афіцэрскай школы БКА, у куртках першага варыянта. Якія мундзіры насілі жаўнеры астатніх 39 стралецкіх батальёнаў БКА, мы не ведаем. Гэта могуць быць курткі як першага варыянта, так і бюджэтныя паліцыйныя курткі трэцяга варыянта ці ўсё разам.


 


 
Post A Comment | 3 Comments | | Link






Erwin Rattenfänger: Panzer
User: bf_109e
Date: 2009-05-26 19:57 (UTC)
Subject: (no subject)
Keyword:Panzer
Перепрошую... "На гэтым фотаздымку ўкраінскія партызаны"... Партизани (СССР) чи повстанці (УССД)?
Reply | Thread | Link



Беларускі ўніфармолаг
User: bka_by
Date: 2009-05-27 05:50 (UTC)
Subject: (no subject)
Гэта 43 г, оуновцы.
Reply | Parent | Thread | Link



Erwin Rattenfänger
User: bf_109e
Date: 2009-05-27 06:50 (UTC)
Subject: (no subject)
Просто "партизани" у нас - однозначно совєтскіє. Борці за Українську Самостійну Соборну Державу - повстанці. Ну це так, між іншим В-)
Reply | Parent | Thread | Link



browse
my journal
March 2019