?

Log in

No account? Create an account
Рацыён германскага жаўнера - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2010-01-20 09:08
Subject: Рацыён германскага жаўнера
Security: Public

9–02–2010

 

Рацыён германскага жаўнера

 

Halbeiserne Portion (палавінны недатыкальны запас)–насіўся у гранкавай кайстры, ужываўся з загада камандзіра:

·        гранкі (Zwieback)–250 г

·        тушаніна (Flieschkonserve)–200 г

 

Tagesration (франтавы рацыён)жаўнер яго атрымліваў звычайна ўвечары на суткі. Складаўся з дзвух частак:

1) Kaltverpflegung (халодныя харчы)

·        хлеб (Brot)–750 г

·        каўбаса (Wurst) ці сыр (Käse), ці рыбныя кансервы (Fischkonserven)–120 г

·        джэм (Marmelade) ці штучны мёд (Kunsthonig)–200 г

·        цыгарэты (Zigaretten)–7 адзінак ці сігары (Zigarren)–2 адзінкі

·        тлушч (Fett) (смальц (Schmalz), маргарын (Margarine), масла (Butter))–60-80 г

·        дадаткова яйкі, шакалад, садавіна пры наяўнасці. Колькасць не нармаваная.

 

2) Zubereitet als Warmverpflegung (гарачае харчаванне)

·        бульба (Kartoffeln)–1000 г ці замест яе свежая агародніна (Frisch-Gemüse)–250 г (агародніна кансерваваная (Gemüsekonserven)–150 г ) з макароннымі вырабамі (Teigwaren) ці крупой (Graupen) (рысам (Reis), пярлоўкай (Perlgraupe), грэчкай (Buchweizengrütze))–125 г

·        мяса (Frischfleisch)–250 г

·        кава натуральная ў зернях (Bohnenkaffee)–8 г ці кава сурагатная (Kaffee-Ersatz) (гарбата (Tee))–10 г

·        затаўка (Zutaten) (соль (Salz), перац (Pfeffer), пранасці (Gewürze))–15 г

 

Volle eiserne Portion (поўны недатыкальны рацыён). 2 камплекта на кожнага жаўнера вазіліся ў абозе. Жаўнер атрымліваў гэты рацыён пры немагчымасці кухняй зрабіць франтавы рацыён:

·        гранкі (Zwieback)-250 г

·        тушаніна (Flieschkonserve)-200 г

·        канцэнтрат супа (Suppenkonserve)-150 г

·        кава натуральная (Kaffee)-20 г

 

Звычайна на адзін дзень бяру наступныя харчы:

 

·        тушаніна–1 банка (450 г)

·        хлеб–750 г ці гранкі 250 г

·        кілька ў таматным соўсе ці шпроты–1 банка (120 г)

·        джэм–200 г

·       3 яйкі

·        1 шакаладка–50 г

·        кукуруза ці зялёны гарошак кансерваваныя–1 банка (150 г)

·        грэчка–125 г ці гарохавы канцэнтрат–150 г

·        гарбата–10 г


 

Цэтлікі на прадукты харчавання:

Сухі хлеб (Knackebrot) 60 г

Тушаніна (Flieschkonserve) 120 г

Хлеб (Brot)

Рыбныя кансервы (Fischkonserven) 200 г

Шакалад 20 г

Канцэнтрат супа (Suppenkonserve) 10 г

Кава сурагатная (Kaffee-Ersatz)

Запалкі

Крыніцы:

1) http://www.lexikon-der-wehrmacht.de/Soldat/Verpflegung.htm

2) http://www.wiking.org/

 


Post A Comment | 1 Comment | | Link






zbroyar
User: zbroyar
Date: 2010-01-31 16:27 (UTC)
Subject: (no subject)
трэба адзначыць, што харчовае забяспячэнне Вермахту было не на самым лепшым узроўні... З-за хібаў звязаных з гэтай праблемай немцы страцілі цэлую дывізію...
Reply | Thread | Link



browse
my journal
March 2019