?

Log in

No account? Create an account
CТРАЯВЫ ВАЙСКОВЫ СТАТУТ-I частка - Рэканструкцыя БКА

Беларускі ўніфармолаг
Date: 2007-02-05 11:58
Subject: CТРАЯВЫ ВАЙСКОВЫ СТАТУТ-I частка
Security: Public

 CТРАЯВЫ 
                        ВАЙСКОВЫ СТАТУТ

 

Пераапрацаваў

з нямецкага вайсковага статуту

(Ausblidungsvorschrift fur die Infanterie Heft 2-a)

падпаручык арт. Мiкула Вiталi

 

Менск–1943

 

 

-1-

 

 

Schul- und Jugendveriang in Minsk

Выдавецтва Школьных Падручнiкаў i Лiтаратуры для Моладзi

ў Менску.

 

Druck: Minsker Veriags- und Druckerel GmbH, Minsk

Друкарня: Менскае Выдавецкае i Друкарскае т-ва з абм. адк. Менск.

 

 

-2-

 

 

З днём выданьня Беларускага Вайсковага Статуту становiцца ён абавязковым для Б.С.А. на ўсiм абшары Беларусi. Адначасна можа быць выкарыстаны ў радах беларускай палiцыi, у школах i iншых арганiзацыях пры фiзiчна-ўзгадаваўчых занятках.

 

Галоўны Кiраўнiк Б.Н.С.

(–) Д-р. Ермачэнка.

 

 

– 3 –

 

 

ПРАДМОВА.

 

Беларускае выданьне “Вайсковага Страявога Статуту” не зьяўляецца лiтаральным перакладам “Ausblidungsvorschrift fur die Infanterie”. Некаторыя паняцьцi або формы нямецкi статут паясьняе вельмi ляканiчна, што трэба было для менш вырабленых вайскова беларусаў пашырыць. “Вайсковы Страявы Статут” ёсць першай беларускай вайсковай iнструкцыяй i таму некаторыя паняцьцi, паданыя тут, а не прадугледжаныя нямецкiм статутам пяхоты, зьяўляюцца неабходнымi для першапачатковай вайсковай падрыхтоўкi (I частка статуту).

Усе каманды i тэрмiны ўзараваныя на нямецкiм строi i апрацаваныя на Беларускiх Перападрыхтоўчых Афiцэрскiх Курсах у Менску.

Калi хто з Паважаных Чытачоў зможа замянiць некаторыя пададзеныя тут каманды або акрасьленьнi на лепшыя, прашу надаслаць свае праекты ў Цэнтралю БНС–(Вайсковы рэфэрат) у Менску. Пры другiм выданьнi статуту ўсе прысланыя заўвагi будуць выкарыстаныя.

Пры апрацоўцы “Вайсковага Страявога Статуту” найбольш працы ўлажыў падпаручык арт. Мiкула Вiталi i таму ўважаецца ён за аўтара гэтай працы.

 

(­) КУШЭЛЬ, Капiтан

Камандзiр Беларускага Перападрыхтоўчага

Афiцэрскага Курсу

 

 

– 5 –

 

 

I ЧАСТКА

 

АГУЛЬНЫЯ АЗНАЧЭНЬНI.

1. Строй–дакладна вызначаны статутам парадак стральцоў i падразьдзелаў для iхнага супольнага разьмяшчэньня, руху i дзеяньняў.

2. Шэраг–стральцы стаяць адзiн каля аднаго на адной лiнii.

3. Трохшэрагавы строй–тры шэрагi стаяць на 80 см. узаплеч адзiн за адным. Шэрагi называюцца першым, другiм i трэцiм. Пры паваротах строю назовы шэрагаў ня зьменьваюцца.

Да дзесяцi чалавек строяцца ў вадзiн шэраг.

4. Рад–стральцы стаяць узаплеч адзiн аднаму на 80 см.

Калі ў строю за стральцом першага шэрагу не стаiць стралец узаплеч у другiм цi трэцiм шэрагу, дык такi рад называецца няпоўным.

Калi выступiць стралец з першага шэрагу, дык ягонае месца займае заплечнiк. Пры зьмене фронту ў тыл стралец (камандзiр) няпоўнага раду пераходзiць у франтовы шэраг.

5. Флангi–Правы канец строю называецца правым флангам, левы–левым. Пры паваротах строю назовы флангаў ня зьменьваюцца.

6. Фронт–кiрунак строю, куды стральцы павернуты тварам, правы фланг–з правага боку, а левы–з левага.

7. Шырыня фронту–адлегласьць памiж флангамi строю.

8. Глыбiня строю–адлегласьць ад першага шэрагу (стральца) да апошняга шэрагу (стральца).

9. Водступ–адлегласьць памiж пададдзеламi, (стральцамi) у глыбiню, ад задняга шэрагу (стральца) пярэдняга пададдзелу да першага шэрагу (стральца) задняга пададдзелу.

10. Прамежак–адлегласьць памiж суседнiмi аддзеламi, пададдзеламi i стральцамі ўздоўж фронту.

11. Калёна–строй, глыбiня якога большая за ягоную шырыню, або аднолькава з ёю.

12. Галава калёны–пярэдняя частка калёны. Хвост–задняя частка калёны.

 

 

– 7 –

 

 

   13. Разгорнуты строй–пададдзелы разьмешчаны на адной лiнiі ў фроньце (у двух, трох шэрагах або калёнах) на прамежках, вызначаных статутам.

   14. Кiрунковы–стралец, або пададдзел, што iдзе першым у вызначаным кiрунку; усе iншыя стральцы або пададзелы iдуць за кiрунковым.

   Строй кiруецца праз каманды i загады, якiя падаюцца голасам, сыгналамi, умоўнымi знакамi ды асабiстым прыкладам. Для кiраваньня строем камандзiр знаходзiцца там, адкуль яму зручней камандаваць, i дзе яго могуць бачыць i чуць усе стральцы. Каманды падзяляюцца на падрыхтоўчую i выканаўчую. Побач з гэтым ёсць каманды, якiя азначаюць толькi выкананьне: “устаць”, “зважай” i г.д. Падрыхтоўчая каманда аддаецца выразна, голасна i працяжна, так каб тыя, што стаяць у строю, зразумелi чаго патрабуе камандзiр. Выканаўчая каманда аддаецца пасьля кароткай паўзы да падрыхтоўчай голасна, адрывiста i энэргiчна.

   15. Загад–ёсць выражэньне волi камандзiра вусна, пiсьмова або ўмоўным знакам. Загад павiнен быць заўседы выкананы дакладна.

   16. Каманда–вуснае выражэньне волi камандзiра. Каманда выконваецца зараз-жа пасьля адданьня i адначасна, калi яна скiравана да групы стральцоў.




Працяг

 

Post A Comment | | Link






browse
my journal
March 2019